Белорусский портал в Казахстане

Беларуская самбістка Настасся Архіпава забяспечыла сабе срэбра ІІ Еўрапейскіх гульняў



Беларуская самбістка Настасся Архіпава выйшла ў фінал у катэгорыі да 56 кг на ІІ Еўрапейскіх гульнях.

У ходзе барацьбы на дыванах у Палацы спорту спартсменка была мацнейшая за Даніэлу Параняну з Румыніі, а ў паўфінале была мацнейшай за Лаўру Фарнье з Францыі.

Вырашальны паядынак у Палацы спорту Настасся Архіпава, неаднаразовая чэмпіёнка свету і Еўропы па самба, правядзе з расіянкай Таццянай Казянюк. Фінал, паводле папярэдняй інфармацыі, пачнецца сёння ў 19 гадзін 9 мінут.

22 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/131/48545
Текущая дата: 17.11.2024