Белорусский портал в Казахстане

Беларускія стралкі занялі 4-е месца на ІІ Еўрапейскіх гульнях



Беларускія стралкі Вікторыя Чайка і Абдул-Азіз Курдзі спыніліся за крок ад п`едэстала ў спаборніцтвах змешаных пар у стральбе з пнеўматычнага пісталета на 10 м на II Еўрапейскіх гульнях.

У сустрэчы за бронзу беларускі тандэм уступіў нямецкаму дуэту Сандра Райтц / Крысціян Райтц. У фінале будуць сапернічаць стралкі Расіі і Сербіі.

22 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/131/48553
Текущая дата: 17.11.2024