Белорусский портал в Казахстане

Беларуская грацыя Аліна Гарнасько перамагла ў практыкаванні з булавамі на Гран-пры ў Чэхіі



Аб гэтым паведамілі ў Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Беларуская спартсменка Аліна Гарнасько перамагла ў практыкаванні з булавамі на Гран-пры па мастацкай гімнастыцы ў Брно (Чэхія).

Выступленне спартсменкі суддзі ацанілі ў 21,900 бала. На другую прыступку п`едэстала гонару ўзнялася балгарская гімнастка Катрын Тасева (20,900), бронзавую ўзнагароду заваявала ўкраінка Вікторыя Анапрыенка (20,750).

У практыкаванні са стужкай Аліна Гарнасько спынілася на другой пазіцыі, паказаўшы рэзультат 19,050. На вышэйшую прыступку п`едэстала гонару ўзнялася расіянка Арына Аверына (20,000). Бронзавую ўзнагароду заваявала Катрын Тасева (18,400).

Мастацкая гімнастыка ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў. На пляцоўцы ў "Мінск-Арэне" з 22 па 23 чэрвеня будзе разыграна восем камплектаў узнагарод. Набыць білеты на спартыўны форум можна на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі ў больш як 300 кропках продажаў ва ўсіх абласных гарадах і буйных раённых цэнтрах краіны.

Акрамя таго, білеты можна набыць па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным бланку, што змяшчае рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і e-mail для зваротнай сувязі, і адправіць яе па факсе 8-017-392-67-70 або на e-mail: minsk2019@ticketpro.by. На кожнай арэне спартыўнага форуму будуць абсталяваны касы.

10 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/133/48312
Текущая дата: 16.11.2024