Белорусский портал в Казахстане

Беларускія пяціборцы заваявалі срэбра на юніёрскім ЧЕ ў Польшчы



Беларускія пяціборцы Мікіта Гарнастаеў і Кацярына Сукора заваявалі срэбны медаль у змешанай эстафеце на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў Джонкаве (Польшча).

У ходзе выступлення наш дуэт упэўнена ўваходзіў у лік лідараў, а ў адным з відаў праграмы - верхавой яздзе заняў першае месца. У выніку Мікіта Гарнастаеў і Кацярына Сукора набралі 1393 пункта.

Першае месца занялі Пеле Юбел і Рэбека Лангрэр з Германіі - 1408 балаў. Бронзавыя медалі ў Олівера Мюлера і Джорджыі Хенем з Вялікабрытаніі - 1375 балаў. На кантынентальным форуме будуць разыграны медалі ў індывідуальным заліку ў юнакоў і дзяўчат.

Польскі Джонкаў у ліпені таксама прыме юніёрскі чэмпіянат свету па сучасным пяцібор`і.

5 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/134/48239
Текущая дата: 16.11.2024