У сталічнай СДЮШАР № 11 па шахматах і шашках прайшоў 11-ы традыцыйны шашачны турнір памяці вядомага беларускага шашыста Марата Гелера.
Сёлета турнір сабраў 32 удзельнікаў з шэрагу гарадоў і абласцей Беларусі. За галоўны прыз турніру змагаліся тры міжнародныя гросмайстры, тры міжнародныя майстры, шэсць майстроў спорту, кандыдаты ў майстры і першаразраднікі. Спаборніцтвы праходзілі па швейцарскай сістэме ў сем тураў з жараб`ёўкай пачатковых хадоў і пазіцый. Усе ўдзельнікі гулялі мікра-матчы з двух партый з кантролем часу 20 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку.
Спонсары і арганізатары турніру прадугледзелі восем прызавых месцаў, а таксама месцы ў катэгорыі «ветэраны» і для найлепшых сярод дзяўчат і юнакоў. Літаральна з першага тура разгарнулася ўпартая і бескампрамісная барацьба.
Пераможцам турніру і ўладальнікам галоўнага прыза стаў 22-гадовы сталічны міжнародны майстар Аляксей Куніца, які набраў 10 пунктаў з 14 магчымых. Другім тут быў моцны майстар спорту з Віцебска Віталь Новікаў. Ён таксама набраў 10 пунктаў, але стаў другім з-за горшага каэфіцыента. Трэцім фінішаваў 18-гадовы міжнародны гросмайстар Міхаіл Семянюк з Мінска, які таксама набраў 10 пунктаў.
Найлепшым сярод ветэранаў быў прызнаны дасведчаны 78-гадовы сталічны майстар спорту Вячаслаў Палянскі, які набраў 7 пунктаў і заняў 16 месца ў выніковай табліцы.
Сярод дзяўчат найлепшай была прызнаная сталічная спартсменка, міжнародны майстар Анастасія Барышава. Яна набрала 8 пунктаў і заняла 11-е месца ў выніковым пратаколе. Найлепшым сярод юнакоў быў прызнаны кандыдат у майстры спорту Аляксей Валюк з Ваўкавыска, які набраў 9 пунктаў і заняў 9-е месца ў выніковай табліцы.
Сярод дзяўчат найлепшай была прызнаная сталічная спартсменка, міжнародны майстар Анастасія Барышава. Яна набрала 8 пунктаў і заняла 11-е месца ў выніковым пратаколе. Найлепшым сярод юнакоў быў прызнаны кандыдат у майстры спорту Аляксей Валюк з Ваўкавыска, які набраў 9 пунктаў і заняў 9-е месца ў выніковай табліцы.
Уся васьмёрка прызёраў гэтага турніру, а таксама найлепшыя сярод ветэранаў, сярод дзяўчат і сярод юнакоў былі ўзнагароджаны грашовымі прызамі.
Яўген Салановіч, майстар спорту
Звязда, 30 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/137/47835
Текущая дата: 16.11.2024