Беларус Вадзім Ліхарад заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Батумі (Грузія).
У вагавой катэгорыі да 73 кг Вадзім Ліхарад у першай спробе ў рыўку паказаў рэзультат 153 кг і стаў уладальнікам малой срэбнай узнагароды, у другім практыкаванні штуршку беларус змог падняць штангу вагой 182 кг і набраў у суме дваябор`я 335 кг. Чэмпіёнам Еўропы стаў Бажыдар Андрэеў з Балгарыі - 345 кг (153 +192 кг). Другое месца заняў спартсмен з Албаніі Брыкен Каля - 339 кг (156 + 183 кг).
Сёння, у пяты дзень спаборніцтваў, сярод беларусаў за медалі чэмпіянату Еўропы пазмагаюцца Настасся Міхаленка (71 кг), Ігар Лазко (81 кг) і Пётр Асаёнак (81 кг).
На гэты момант у актыве зборнай Беларусі тры ўзнагароды ў дваябор`і. Раней чэмпіёнам Еўропы стаў Генадзь Лапцеў (61 кг), бронзу заваявала Юлія Асаёнак (45 кг).
За 60 камплектаў узнагарод на кантынентальным форуме спаборнічаюць больш за 400 атлетаў з 47 краін. Гэты турнір мае статус ліцэнзійнага. Яго ўдзельнікі змогуць заваяваць ачкі, неабходныя для выступлення на Алімпійскіх гульнях у Токіа ў 2020 годзе. Завершыцца чэмпіянат Еўропы 13 красавіка.
10 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
10 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/139/47590
Текущая дата: 16.11.2024