Аб гэтым паведаміла «Мінск-Навінам» кіраўніца службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб`ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзеленбуд» Анжаліка Пузанкова.
Да II Еўрапейскіх гульняў сталіцу ўпрыгожаць 11 тысяч малых архітэктурных формаў
- Месцы спаборніцтваў, пражывання гасцей і спартсменаў, фан-зоны будуць адзначаны тэматыкай і сімволікай II Еўрапейскіх гульняў, - сказала Анжаліка Пузанкова. - Напрыклад, уздоўж велатрасы ўсталююць створаныя з раслін фігуры спартсменаў на двухколавым транспарце, а таксама МАФ-велапаркоўкі ў выглядзе сцен з зеляніны. За імі - стылізаваныя ровары з кветкавымі кашпо. Там жа можна паставіць і рэальныя, а заадно адпачыць побач на лавачцы.

Па словах Анжалікі Пузанковай, падобныя аб`екты ўжо майструюць на пр. Пераможцаў, вул. Захарава і Прытыцкага. А месцы, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы па стральбе, упрыгожаць стэнды з жывых кветак з эмблемамі розных відаў спорту.
На ўездах у горад і каля спартыўных збудаванняў сімволіка II Еўрапейскіх гульняў ужо з`явілася. Плануецца ўсталяваць і талісман - лісяня Лёсіка каля стадыёна «Дынама», на скрыжаванні МКАД і вуліцы Прытыцкага, Магілёўскай шашы, Лагойскага тракта, праспектаў Дзяржынскага і Незалежнасці (у Першамайскім раёне ў маскоўскім кірунку).
Звязда, 22 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/140/47318
Текущая дата: 16.11.2024