У наступным раўндзе турніру ў Індыян-Уэлсе Сабаленка сустрэнецца з немкай Ангелікай Кербер (8 WTA).
Арына Сабаленка (9 WTA) абыграла ўкраінку Лесю Цурэнка (28 WTA) у матчы 1/16 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе - 6:2, 7:5.
Матч з першых хвілін складваўся даволі паспяхова для першай ракеткі Беларусі. Для Сабаленка гэта чатырнаццатая перамога з пачатку сезона.
У чацвёртым раўндзе турніру ў Індыян-Уэлсе яна павінна сустрэцца з экс-першай ракеткай свету, якая займае цяпер 8 месца ў рэйтынгу WTA, немкай Ангелікай Кербер. Матч павінен адбыцца ў ноч з 12 на 13 сакавіка. Гэта будзе першая гульня дзвюх тэнісістак.
Турнір у Індыян-Уэлсе працягнецца да 17 сакавіка. Ён адносіцца да катэгорыі "Прэм`ер". Прызавы фонд спаборніцтваў складае каля 9 мільёнаў долараў.
Мінск, 12 сакавіка 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/141/47182
Текущая дата: 16.11.2024