Белорусский портал в Казахстане

Экіпаж Вязовіча перамог на этапе "Дакара-2019", але апынуўся на пятым месцы з-за штрафу



Экіпаж Сяргея Вязовіча, пілота каманды "МАЗ-СПОРТаўта", прыйшоў першым на шостым этапе ралі-рэйду "Дакар-2019", але з-за штрафу апынуўся на пятым месцы.

У Facebook "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч расказаў, што ў цэлым шосты этап быў для каманды нядрэнным: на фініш беларусы прыехалі першымі (час, паводле даных афіцыйнага сайта ралі, - 4 гадз 28 мін 25 сек).

"Можна было б быць задаволеным рэзультатам, але на адным з бакавых спускаў мы не ўтрымалі грузавік на трэку і давялося спусціцца ўніз. Наверсе засталася адна з кропак. 20 мінут мы спрабавалі вярнуцца, паколькі вельмі высока. Згодна з рэгламентам нам дадуць штраф, тут рана радавацца перамозе на спецучастку", - адзначыў ён.

Паводле дадзеных афіцыйнага сайта "Дакара", на першым месцы па выніках шостага этапу знаходзіцца экіпаж галандца Жэрара дэ Роя на "Івека" (4 гадз 34 мін 10 сек, на другім з рэзультатам 4 гадз 34 мін 40 сек аргенцінец Федэрыка Вілагра ("Івека"), на трэцім - прадстаўнік каманды "КамАЗ-Майстар" расіянін Дзмітрый Сотнікаў (4 гадз 41 мін 15 сек).

Ралі-рэйд "Дакар-2019" праходзіць па тэрыторыі Перу і завершыцца 17 студзеня ў Ліме. Гоншчыкам давядзецца праехаць амаль 5 тыс. км. Большая частка маршруту пралягае праз пясчаныя трасы з дзюнамі і іншымі перашкодамі

14 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/146/46539
Текущая дата: 16.11.2024