Белорусский портал в Казахстане

37-гадовы Аляксандр Глеб працягне выступленне за БАТЭ



37-гадовы паўабаронца Аляксандр Глеб працягне выступленне за БАТЭ, паведаміў прэс-аташэ барысаўскага футбольнага клуба Сяргей Дашкевіч.

Паводле яго слоў, згодна з практыкай барысаўчан тэрмін дзеяння кантракта не абвяшчаецца.

Глеб гуляў за БАТЭ ў 1999—2000, 2012—2013, 2015, 2016 і 2018 гадах (119 матчаў, 8 галоў, 18 галявых перадач). У складзе каманды шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі (1999, 2012, 2013, 2015, 2016, 2018). Лепшы футбаліст краіны 2002 і 2004—2008 гадоў.

Выступаў за нямецкія "Штутгарт" і "Вольфсбург", англійскія "Арсенал" і "Бірмінгем", іспанскую "Барселону", турэцкія "Коньяспар", "Генчлербірлігі", расійскія "Крылы Саветаў". З 2001 года гуляе за нацыянальную зборную Беларусі (з перапынкамі).

14 і 21 лютага ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ сустрэнецца з "Арсеналам" — клубам, дзе Глеб правёў лепшыя гады ў кар`еры. Каманды ўжо сапернічалі восенню 2017 года ў групавым раўндзе гэтага турніру (англічане перамаглі 4:2 на выездзе і 6:0 дома), аднак Глеба тады не было ў складзе барысаўчан. Трэнерскі штаб БАТЭ адмовіўся ад паслуг, прапанаваных футбалістам, які, паводле яго слоў, хацеў прыгожа завяршыць кар`еру матчам з "Арсеналам".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 11 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/147/46526
Текущая дата: 16.11.2024