Белорусский портал в Казахстане

Сабаленка перамагла ў тэнісным турніры ў Шэньчжэне



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (13 WTA) у фінальным матчы турніру ў Шэньчжэне перамагла прадстаўніцу ЗША Элісан Рыск (62 WTA) і заваявала трэці тытул у кар`еры.

Вырашальны паядынак спаборніцтваў завяршыўся з лікам 4:6, 7:6 (7: 2), 6:3. Мацнейшай аказалася беларуска.

Раней у паўфінальным матчы Сабаленка ўпэўнена перамагла суперніцу з Кітая Ван Яфань (70 WTA).

Прызавы фонд тэніснага турніру ў кітайскім Шэньчжэне складае 750 тысяч долараў.

У рамках спаборніцтваў Сабаленка таксама перамагла немку Таццяну Марыю і расіянку Кацярыну Аляксандраву. Яшчэ адна прадстаўніца Расіі Марыя Шарапава з-за траўмы была вымушаная завяршыць паядынак пры ліку 6:1, 4:2 на карысць беларускі.

Дзякуючы перамозе ў Кітаі Сабаленка папоўніла балавую скарбонку на 220 пунктаў. Цяпер адставанне ад расіянкі Дар`і Касаткінай, якая замыкае цяпер топ-10 сусветнага рэйтынгу, складзе 50 балаў.

Мінск, 5 студзеня 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/148/46413
Текущая дата: 16.11.2024