У Гродне ўзяты пад варту работнік хакейнага клуба, якога абвінавачваюць у крадзяжы грошай.
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, днём 21 снежня паступіла заява ад трэнера-выкладчыка спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву "Нёман" па хакеі з шайбай. Ён паведаміў аб крадзяжы партманета, у якім знаходзілася 4.655 еўра, выдзеленыя клубам для паездкі дзіцячай каманды на гульні ў Эстонію.
Па факце крадзяжу ў буйным памеры распачатая крымінальная справа. Асоба падазронага ўстаноўленая — гэта 29-гадовы адміністратар хакейнага клуба "Нёман".
Падчас допыту падазраваны прызнаўся ў злачынстве. Усе выкрадзеныя грошы клуба канфіскаваныя.
Мужчыну выстаўленае абвінавачанне, ён знаходзіцца пад вартай.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 26 снежня 2018
Мінск, 26 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/149/46224
Текущая дата: 16.11.2024