Машыны ўдзельнікаў гонкі прыплылі на паромах, зараз іх чакае тэхнічная інспекцыя і падрыхтоўка да старту.
Каміёны каманды "МАЗ-СПОРТаўта" прыбылі ў порт Кальян у Перу, дзе 6 снежня стартуе ралі-рэйд "Дакар-2019", паведаміла прэс-служба беларускай каманды.
Адна з самых складаных гонак планеты пройдзе з 6 па 17 студзеня па тэрыторыі Перу. Сотні ўдзельнікаў з розных краін адпраўляюць свае гоначныя машыны ў Паўднёвую Амерыку загадзя, так робяць і "Чырвоныя зубры".
"Крыху больш за тыдзень застаецца да старту ралі "Дакар-2019", а аўтамабілі ўдзельнікаў ужо прыбылі ў порт Кальян", - распавялі ў беларускай камандзе.
У Перу паром даставіў тры гоначныя МАЗы, а таксама аўтамабілі суправаджэння. Цяпер машыны удзельнікаў будуць праходзіць тэхнічную інспекцыю, якую ладзяць арганізатары гонкі.
"МАЗ-СПОРТаўта" прыме ўдзел у "Дакары" восьмы раз. У мінулым годзе беларусы дамагліся лепшага выніку за ўсю гісторыю ўдзелу ў гэтым ралі - экіпаж Сяргея Вязовіча фінішаваў другім у заліку грузавікоў.
Мінск, 28 снежня 2018
Sputnik
Мінск, 28 снежня 2018
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/149/46285
Текущая дата: 16.11.2024