Белорусский портал в Казахстане

Студэнт-паркуршчык выпаў з акна пятага паверха інтэрната ў Мінску



Малады чалавек у кампаніі сяброў фатаграфаваўся з вокнаў і на фасадзе інтэрната на ўзроўні 5-га паверха.

Праз некаторы час яго знайшлі мёртвым пад вокнамі будынка, паведамляе Telegram-канал Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Паведамляецца, што ўвечары 27 снежня група студэнтаў, сярод якіх быў і 18-гадовы загінулы, сабралася ў адным з пакояў на 5-м паверсе інтэрната на вул. Свярдлова. Маладыя людзі распівалі алкаголь і забаўляліся, фатаграфуючыся ў адчыненых вокнах.

- Адзін са студэнтаў, які захапляўся паркурам, пры гэтым забраўся на фасад і вярнуўся назад. Адпаведныя фатаграфіі канфіскаваныя і далучаныя да матэрыялу праверкі, - распавялі ў Следчым камітэце.

Падчас чарговай фотасесіі на падаконніку хлопец знік з вачэй. Сябры знайшлі яго ўнізе пад вокнамі інтэрната.

Па факце гібелі студэнта Кастрычніцкі (г. Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Звязда, 28 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/149/46287
Текущая дата: 16.11.2024