Белорусский портал в Казахстане

Беларускія хакеісты не будуць лічыцца легіянерамі ў расійскіх клубах КХЛ



Гэту інфармацыю пацвердзілі ў Федэрацыі хакея Беларусі.

"Загад Міністэрства спорту Расіі аб адмене статусу легіянераў для беларускіх хакеістаў у расійскіх клубах КХЛ убачыў свет у верасні бягучага года, а ўступіў у законную сілу ў кастрычніку, але дагэтуль у гэтым пытанні не была пастаўлена кропка. Паўза была выклікана тым, што да гэтага часу заставалася не выканана апошняя неабходная працэдура - зацвярджэнне адпаведных змяненняў у рэгламенце чэмпіянатаў КХЛ і МХЛ (апошняя таксама падтрымліваецца Кантынентальнай лігай).

Паўнамоцтвы ўносіць змяненні мае Савет дырэктараў КХЛ, пасяджэнні якога ў апошнія месяцы не праводзіліся. Менавіта гэты орган, няхай і не без спроб супраціўлення, надзяляў восенню 2015 хакеістаў з беларускімі пашпартамі статусам легіянераў. Савет дырэктараў 22 лістапада на падставе згаданага вераснёўскага загаду расійскага Мінспорту зноў ураўнаваў расіян і беларусаў у правах у расійскіх клубах КХЛ і МХЛ", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ФХБ.

22 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/152/45757
Текущая дата: 16.11.2024