На мінулай Алімпіядзе ў Пхенчхане беларускі спартсмен стаў сёмым у гэтай жа дысцыпліне, і назваў той вынік самым высокім у сезоне.
Беларускі канькабежац Віталь Міхайлаў заняў першае месца ў масстарце на этапе Кубка свету, які праходзіць у японскім горадзе Тамакамай. Міхайлаў набраў 120 балаў, апярэдзіўшы бліжэйшага канкурэнта, спартсмена з Паўднёвай Карэі Ум Чэн Хо на 12 балаў.
Міхайлаў спрабуе сілы ў масстарце трэці год. На алімпіядзе ў Пхенчхане ён змог выйсці ў фінал і стаў сёмым. Тады ён казаў, што сёмае месца ў мас-старце на Алімпіядзе для яго з`яўляецца лепшым асабістым вынікам у сезоне.
Спартсмену 32 гады, ён родам з Віцебска. З`яўляецца шматразовым чэмпіёнам і рэкардсменам Беларусі. Неаднаразова прымаў удзел у чэмпіянатах Еўропы і свету, але прызавыя месцы да гэтага часу не займаў.
Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Аляксей Кірпічнік, набраўшы 76 балаў, заняў шостае месца.
Sputnik
Мінск, 24 лістапада 2018
Мінск, 24 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/152/45780
Текущая дата: 16.11.2024