Белорусский портал в Казахстане

Беларусы заваявалі тры бронзы на моладзевым ЧЕ па дзюдо ў Венгрыі



Беларускія атлеты заваявалі тры бронзавыя медалі на моладзевыым чэмпіянаце Еўропы (U-23) па дзюдо ў Венгрыі.

Поспеху дабіліся спартсмены ў цяжкіх вагавых катэгорыях. 

Пераможца тэставых спаборніцтваў да II Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску Віктар Кляўсаў на кантынентальным першынстве пацярпеў усяго толькі адно паражэнне ад Баса ван Эмпелена. У суцяшальных схватках беларус адолеў Рамана Данцова з Расіі і Кобу Мчэдлішвілі з Грузіі.

У катэгорыі звыш 100 кг беларус Ягор Кухарэнка быў мацнейшым на татамі за прадстаўнікоў Славеніі і Сербіі, а ў паўфінале ўступіў будучаму пераможцу чэмпіянату расіяніну Руслану Шахбазаву. 

У паядынку за трэцяе месца Ягор Кухарэнка адолеў Весяліна Іванова з Балгарыі. Трэцюю ўзнагароду ў скарбонку беларускай каманды прынесла Дар`я Канцавая. 

У 1/2 фіналу яна прайграла Крысціне Фабер з Германіі, а ў схватцы за бронзавы медаль атрымала чыстую перамогу ("іпон") над прадстаўніцай Нідэрландаў Ілонай Лукасен.

Медальны залік моладзевага чэмпіянату Еўропы выйгралі атлеты з Расіі, у актыве якіх тры залатыя, дзве срэбныя і чатыры бронзавыя ўзнагароды.

Дзюдо ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў-2019. У Мінску спаборніцтвы па гэтаму віду спорту пройдуць з 22 па 29 чэрвеня будучага года на "Чыжоўка-Арэне". 400 спартсменаў разыграюць 15 камплектаў медалёў.

5 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/153/45516
Текущая дата: 16.11.2024