Белорусский портал в Казахстане

Беларускія баксёры заваявалі сямнаццаць узнагарод на турніры памяці Лівенцава



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе федэрацыі бокса.

Беларускія баксёры заваявалі сямнаццаць узнагарод на XVI міжнародным турніры па боксе класа А памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава.

Фінальныя паядынкі завяршыліся ў Палацы спорту "Уручча", дзе ў чэрвені 2019 года пройдзе баксёрскі турнір II Еўрапейскіх гульняў.

У калекцыі ўзнагарод гаспадароў спаборніцтваў і пяць залатых медалёў. Пераможцамі сталі Яўген Кармільчык (вагавая катэгорыя да 49 кг), Дзмітрый Асанаў (60 кг), Міхаіл Даўгалевец (81 кг), Уладзіслаў Смяглікаў (91 кг) і Вольга Лушчык (51 кг).

У міжнародным турніры памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава прынялі ўдзел баксёры з 19 краін. У чэрвені 2019 года на II Еўрапейскіх гульнях у спарткомплексе "Уручча" будзе разыграна 15 камплектаў узнагарод.

15 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/154/45347
Текущая дата: 16.11.2024