Складальнікі рэйтынгаў парэкамендавалі наведаць Беларусь у сувязі са спрашчэннем бязвізавага рэжыму і адзначылі, што тут ёсць годныя кафэ і месцы для прагулак і адпачынку.
Беларусь апынулася сярод дзесяці лепшых краін для падарожжаў у наступным годзе, рэйтынг апублікаваны на сайце выдавецтва Lonely Planet.
Рэспубліка ў топ краін апынулася на восьмай пазіцыі. Складальнікі парэкамендавалі наведаць Беларусь у сувязі са спрашчэннем бязвізавага рэжыму, які працягнулі на месяц.
Адзначаецца таксама, што ў Беларусі ёсць годныя ўстановы грамадскага харчавання, праходзяць цікавыя мерапрыемствы, варта зірнуць на Стары горад і ратушу ў Мінску. Да таго ж, менавіта ў Беларусі у 2019 годзе пройдуць другія Еўрапейскія гульні.
У тройцы лідараў апынуліся Шры-Ланка, Германія і Зімбабвэ. У спіс таксама патрапілі Панама, Кыргызстан, Іарданія, Інданезія, Сан-Тамэ і Прынсіпі ў Афрыцы, а таксама Беліз.
Міжнароднае выдавецтва Lonely Planet, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Аўстраліі, складае і выпускае даведнікі па розных краінах. Рэйтынгі 10 лепшых краін для падарожжаў складаюцца штогод.
Мінск, 24 кастрычніка 2018
Sputnik
Мінск, 24 кастрычніка 2018
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/154/45392
Текущая дата: 16.11.2024