Беларускія спартсмены будуць удзельнічаць у 16 дысцыплінах, на працягу 12 спаборніцкіх дзён будзе разыграны 241 камплект узнагарод.
Беларускі спартсмен Іван Брынза пранёс дзяржаўны сцяг на адкрыцці III летніх Юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Аргенціне, паведамілі ў НАК Беларусі.
Урачыстая цырымонія адкрыцця Юнацкіх Алімпійскіх гульняў прайшла ў суботу ў Буэнас-Айрэсе.
Арганізатары правялі шоу на цэнтральнай вуліцы Буэнас-Айрэса каля манумента Абеліск. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах. Адкрыццё за межамі спартыўнага аб`екта стала першым у гісторыі Алімпіяд.
Пасля быў запалены алімпійскі агонь і адбылося шэсьце атлетаў са сцягамі сваіх краін. Беларускі сцяг у складзе зборнай пранёс вясляр Іван Брынза. Спартсмен быў абраны сцяганосцам і капітанам юнацкай зборнай рэспублікі.
Іван Брынза ў свае 17 гадоў стаў прызёрам юніёрскага чэмпіянату Еўропы 2018 па акадэмічным веславанні на двухкіламетровай дыстанцыі. На гэтым жа першынстве юны спартсмен стаў чацвёртым на сусветным першынстве сярод юніёраў у гэтым годзе.
Беларусы на Гульнях будуць удзельнічаць у 16 дысцыплінах. На працягу 12 спаборніцкіх дзён будзе разыграны 241 камплект узнагарод.
Усяго ў юнацкай Алімпіядзе з 6 па 18 кастрычніка прымуць удзел амаль чатыры тысячы спартсменаў з 206 краін свету.
Мінск, 7 кастрычніка 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/155/45236
Текущая дата: 16.11.2024