Міністэрства аховы здароўя Польшчы працуе над законапраектам, які забараняе ўезд у краіну іншаземцам без прышчэпак, паведамляе польская газета Rzeczpospolita са спасылкай на міністра аховы здароўя Польшчы Лукаша Шумоўскага.
Адной з прычын такіх мер з`яўляецца ўспышка адру ў краіне. Так, у Варшаве і наваколлі за апошні час зарэгістравана 17 выпадкаў захворвання.
У Міністэрстве аховы здароўя лічаць, што адзёр трапіў у краіну разам з інфіцыраванымі іншаземцамі.Паводле слоў Лукаша Шумоўскага, эпідэмія адру Польшчы не пагражае, паколькі ў краіне да 95 працэнтаў грамадзян прышчэплены ад гэтага захворвання.
Аднак прыняцце закона, які забараніў бы ўезд невакцынаваным іншаземцам, можа стаць эфектыўнай мерай папярэджання вірусных захворванняў.У Міністэрстве аховы здароўя Польшчы таксама адзначылі, што пакуль не вырашана пытанне аб забароне ўезду для невакцынаваных грамадзян ЕС, паколькі гэта ідзе ўразрэз з правам свабоднага перамяшчэння людзей у межах шэнгена.
6 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/156/45520
Текущая дата: 28.12.2024