Белорусский портал в Казахстане

Беларусы ўступілі сапернікам з Ірана і Манголіі на Сусветнай шахматнай алімпіядзе



Мужчынская і жаночая зборныя Беларусі пацярпелі паражэнні ад сапернікаў з Ірана і Манголіі на Сусветнай шахматнай алімпіядзе.

Каманда ў складзе Уладзіслава Кавалёва, Сяргея Жыгалкі, Аляксея Аляксандрава і Аляксея Фёдарава ўступіла іранцам - 1:3. Перамогу ў сваім матчы атрымаў толькі Сяргей Жыгалка.

Беларускія шахматысткі ў гульні з саперніцамі з Манголіі звялі да нічыёй тры матчы з чатырох. Толькі Ланіта Сцяцко не змагла знайсці контраргументаў супраць Турмунх Мунхзул. У выніку азіяцкая каманда перамагла з лікам 2,5 на 1,5 ачка.

У чацвёртым туры жаночая каманда Беларусі згуляе з шахматысткамі Туркменістана, а мужчыны сустрэнуцца з прадстаўнікамі Казахстана.

Сусветная шахматная алімпіяда ў Батумі завершыцца 6 кастрычніка.

27 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/158/45111
Текущая дата: 28.12.2024