Белорусский портал в Казахстане

У сталічным парку Паўлава правядуць спаборніцтвы па велабіятлоне



У мінскім парку Паўлава 8 верасня пройдзе I этап адкрытага першынства па велабіятлоне, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

У спаборніцтвах могуць узяць удзел усе жадаючыя. Састаў каманды - 3 чалавекі (2 мужчыны і 1 жанчына) не маладзейшыя за 18 гадоў, мужчына можа быць заменены жанчынай.

Папярэдняя заяўка на ўдзел у спаборніцтвах падаецца да 3 верасня па адрасе: г. Мінск, вул. Касманаўтаў, 56, па тэлефоне (8 017) 397-31-57 або на электронную пошту foc-moskovski@mail.ru.

- Спаборніцтвы такога роду праводзяцца ўпершыню ў Беларусі. Аднак 11 жніўня сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Маскоўскага раёна г. Мінска ўжо прайшоў пробны этап велабіятлона. Асноўная мэта мерапрыемства - далучэнне да здаровага ладу жыцця праз папулярызацыю веласіпеднага руху і ўкараненне такога новага кірунку, як велабіятлон, - растлумачылі ў Мінгарвыканкаме.

Пераможца і прызёры будуць узнагароджаны не толькі медалямі і дыпломамі, але і грашовымі прызамі, якія дае грамадска-кансультатыўны (экспертны) савет па развіцці прадпрымальніцтва адміністрацыі Маскоўскага раёна.

Пачатак спаборніцтваў у 14:30.

Звязда, 25 жніўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/159/44662
Текущая дата: 16.11.2024