Афіцыйны сайт Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) падвёў вынікі галасавання ў катэгорыі "Прарыў жніўня". Перамогу атрымала беларуска Арына Сабаленка, яна абыйшла Анастасію Севастову з Латвіі і Лесю Цурэнка з Украіны.
Яна дайшла да 1/8 фіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open), дзе ў паядынку 3 верасня саступіла пераможцы турніру японцы Наомі Асацы. Бяспройгрышная серыя беларускі доўжылася восем матчаў.
Для Сабаленка адкрыты чэмпіянат US Open стаў лепшым за яе кар`еру. Раней лепшым вынікам для беларускі лічыўся выхад у другі круг на чэмпіянаце ва Уімблдоне ў 2017 годзе.
На жаль, на гэтым тыдні прадстаўніца Беларусі пацярпела паражэнне ў першым крузе турніру ў канадскім Квебеку і знялася з турніра ў кітайскім Гуанчжоу.
Зараз беларуская тэнісістка займае 20-ы радок у сусветным рэйтынгу.
Sputnik
Мінск, 15 верасня 2018
Мінск, 15 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/159/44948
Текущая дата: 28.12.2024