Белорусский портал в Казахстане

Азаранка прабілася ў трэці круг турніру WTA-1000 у Маямі



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прабілася ў 1/16 фіналу турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $8,7 млн.

Мінулай ноччу экс-першая ракетка планеты, якая займае цяпер 32-е месца ў сусветным рэйтынгу, ва ўпартай барацьбе абыграла ў трохсэтавым паядынку амерыканку Пейтан Стэрнс, у якой 67-я пазіцыя, - 7:5, 3:6, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 47 мінут. Наступнай саперніцай беларускі будзе кітайская тэнісістка Сіньвэнь Жэн (7-ы нумар сусветнага рэйтынгу). Вікторыя Азаранка з`яўляецца трохразовай пераможцай гэтых спаборніцтваў (2009, 2011, 2016).

Другая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка сёння ў матчы другога раўнда будзе сапернічаць з іспанскай тэнісісткай Паўлай Бадосай (80). У 1/64 фіналу Бадоса адолела румынку Сімону Халеп - 1:6, 6:4, 6:3. У 2019 годзе Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс выйгралі парны разрад спаборніцтваў у Маямі.

Цяперашні турнір на хардавых кортах Маямі фінішуе 31 сакавіка.

22 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/16/73257
Текущая дата: 20.11.2024