Беларускі 25-гадовы тэнісіст Ягор Герасімаў (№ 301 рэйтынгу ATP) на буйным турніры ў Мексіцы з прызавым фондам 808 тысяч долараў у другім крузе абыграў 28-ю ракетку свету амерыканца Сэма Куэры.
Супрацьстаянне беларуса і амерыканца 2 жніўня атрымалася вельмі ўпартым. Герасімаў перамог у трох сэтах — 7:5, 5:7, 7:6. У 1/4 фіналу беларус згуляе з 4-й ракеткай свету і першым сеяным гульцом на турніры аргенцінцам Хуанам Марцінам Дэль Потра.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 2 жніўня 2018
Мінск, 2 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/162/44417
Текущая дата: 16.11.2024