Белорусский портал в Казахстане

Сярэдневяковая шахматная фігура знойдзена ў час раскопак у Старым замку ў Гродне



Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Знаходка была выяўлена 16 жніўня. Шахматная фігура, хутчэй за ўсё, пешка, зроблена з рога. Папярэдне датуюць знаходку XIV стагоддзем. Гэта не першая шахматная фігура, знойдзеная ў час раскопак на Замкавай гары. У музеі збіраецца сапраўдная калекцыя. У кастрычніку 2017 года археолагі знайшлі тут ладдзю, таксама зробленую з рога. Фігурку датавалі XIV стагоддзем.

Шахматную фігурку ў выглядзе ладдзі знайшлі пры раскопках у Гродне і ў 1930 годзе. Яна стала прататыпам каменнага помніка, які ўстанавілі ля падножжа Замкавай гары на беразе Нёмана.

Сярод іншых цікавых прадметаў - старажытны залаты пярсцёнак, знойдзены ў кастрычніку 2017 года. Знаходкі сталі магчымымі дзякуючы работам па рэканструкцыі Старога замка, на кожным этапе якіх забяспечаны археалагічны нагляд. Пачаліся яны ў 2017 годзе. Завяршэнне першай чаргі запланавана на пачатак 2020 года.

17 жніўня 2018, Гродна
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/162/44588
Текущая дата: 27.12.2024