Белорусский портал в Казахстане

Беларусы ў трэці раз перамаглі на "Танкавым біятлоне"



Каманда беларускіх танкістаў выйграла ўсе тры індывідуальныя заезды ў сваёй групе, зараз экіпаж чакае барацьба ў эстафеце.

Беларуская каманда трэці раз запар атрымала перамогу ў "Танкавым біятлоне", які праходзіць на падмаскоўным палігоне ў Алабіна ў рамках вайсковых гульняў АрМІ-2018.

Экіпаж беларускага танка скончыў этап з лепшым часам 20 хвілін і 22 секунды і адным промахам. На другім месцы зноў фінішавалі танкісты з Сірыі, саступіўшы пераможцам больш за дзевяць хвілін і дапусціўшы тры промахі.

Трэцяй зноў прыехала каманда з Таджыкістана, аднак адрыў ад уладальнікаў другога месца быў на гэты раз мінімальны — усяго 18 секунд. Таджыкскія танкісты дапусцілі два промахі, аднак здзейснілі памылкі, якія прывялі да страты часу.

Па максімальнай хуткасці беларусы на гэты раз падзялілі пальму першынства з сірыйцамі — абодва экіпажы разагналі свае танкі да 67 кіламетраў у гадзіну.

Беларускія экіпажы выйгралі ўсе тры індывідуальныя заезды ў сваёй групе. На другім месцы ідзе каманда Сірыі, на трэцім — танкісты з Таджыкістана. Цяпер беларусаў чакае ўдзел у эстафеце. Танкісты ўжо на працягу некалькіх гадоў з`яўляюцца аднымі з фаварытаў танкавых спаборніцтваў.

Мінск, 4 жніўня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/164/44398
Текущая дата: 27.12.2024