Поўны маршрут гоншчыкі не змогуць праехаць у ліпені з-за рамонту паветранай гавані ва Урумчы, адкуль тэхніку самалётамі планавалася вывезці ў Расію.
Ралі-рэйд "Шаўковы шлях 2018" вырашана падзяліць на дзве часткі, першая пройдзе ў ліпені, а другая — у верасні, паведамілі арганізатары шматдзённай гонкі.
"МАЗ-СПОРТаўта" у чэрвені збярэ грузавік капотнай кампаноўкі
Першапачаткова гоншчыкі павінны былі стартаваць з кітайскага Сіаня і праехаць па тэрыторыі краіны пяць спецучасткаў, а затым на транспартных самалётах машыны павінны былі даставіць у Расію, дзе былі запланаваны пяць этапаў ад Астрахані да фінішу ў Маскве.
"На жаль, на дадзены момант рамонт аэрапорта ва Урумчы не дазваляе згодна з графікам арганізатараў гонкі забяспечыць неабходную колькасць вылетаў транспартных самалётаў Ан-124 "Руслан" для ўсіх удзельнікаў гонкі і суправаджаючых іх аўтамабіляў", — распавялі арганізатары.
Адзначаецца, што краіны, якія прымаюць гонку, а таксама арганізатары і спонсары прынялі рашэнне падзяліць "Шаўковы шлях" на два этапы. Першы пройдзе ў Расіі з 20 па 27 ліпеня, другі — на тэрыторыі Кітая — у верасні.
Паводле інфармацыі арганізатараў, гоншчыкі, якія павінны былі стартаваць у Сіані, пагадзіліся на змяненне маршруту. Згодна са скарэктаваным графікам, першую частку ралі падзялілі на сем этапаў агульнай працягласцю парадку 2500 кіламетраў. Гонка стартуе 21 ліпеня ў Астрахані, фініш адбудзецца 27 ліпеня на Чырвонай плошчы ў Маскве.
Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ўдзельнічае ў гонцы. У мінулым годзе экіпаж Сяргея Вязовіча стаў лепшым з беларусаў — па выніках ён стаў пятым у грузавым заліку.
Мінск, 16 чэрвеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/167/43895
Текущая дата: 15.11.2024