Вядома, што многія беларускія турыстычныя кампаніі прадаюць беларусам турпакеты з вылетамі з кіеўскага аэрапорта.
МЗС Беларусі паведаміла пра "сур`ёзныя складанасці" з вылетам беларускіх турыстаў з кіеўскага аэрапорта.
Як піша знешнепалітычнае ведамства на сваёй старонцы ў "Твітэры", у прыватнасці авіякампаніі Bravo Airways і Anda Air адмянілі палёты ў Алікантэ (Іспанія), Люблін (Польшча), Тырану (Албанія), Шарм-эш-Шэйх (Егіпет), а таксама ў Туніс. Акрамя таго, адбыліся затрымкі вылетаў у турэцкую Анталію і грузінскі Батумі.
МЗС Беларусі запэўнівае, што працуе над узніклай праблемай, і рэкамендуе "грамадзянам, якія вылятаюць, звязацца са сваімі тураператарамі".
Украінскія СМІ паведамляюць, што ў аэрапорце Кіеў з 30 чэрвеня затрымліваюць рэйсы. З-за адмены або затрымкі не могуць вылецець некалькі тысяч турыстаў.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 2 ліпеня 2018
Мінск, 2 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/167/44035
Текущая дата: 26.12.2024