Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Кацярына Галкіна заваявала бронзавую ўзнагароду ЧЕ па мастацкай гімнастыцы



Беларуска Кацярына Галкіна заваявала бронзавую ўзнагароду чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў іспанскай Гвадалахары.

У індывідуальным мнагабор`і адзін з лідараў беларускай каманды ўпэўнена выканала практыкаванні са стужкай і абручом, сярод лепшых Кацярына Галкіна апынулася таксама ў выступленні з мячом і булавамі.

У выніку грацыя атрымала ад суддзяў 77,625 бала. Чэмпіёнкай Еўропы ў індывідуальным мнагабор`і стала расіянка Арына Аверына - 79,250, яе сястра Дзіна Аверына заняла другое месца - 77,750.

Медаль у індывідуальным мнагабор`і на чэмпіянаце Еўропы ў беларускіх гімнастак першы з 2014 года, калі ў Баку таксама бронзавым прызёрам стала Меліціна Станюта.

У Гвадалахары на кантынентальным першынстве ў беларускай камандзе яшчэ адзін медаль заваявала Ганна Каменшчыкава, якая ў спаборніцтвах сярод юніёрак у практыкаванні з булавамі стала сярэбраным прызёрам.

4 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/170/43687
Текущая дата: 26.12.2024