На 98-м годзе жыцця памёр майстар спорту па акрабатыцы, заслужаны трэнер СССР і Беларусі, суддзя міжнароднай катэгорыі Міхаіл Цэйцін.
Развітанне з Цэйціным адбудзецца 16 красавіка ў рытуальнай зале крэматорыя Паўночных могілак Мінска, пачатак у 14.00, паведаміла прэс-служба Міністэрства спорту і турызму.
Міхаіл Цэйцін ваяваў падчас фінскай кампаніі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 года выкладаў у Інстытуце фізкультуры (цяпер Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры). У 1970-м стаў дацэнтам. Аўтар методыкі ўмацавання вестыбулярнага апарата для касманаўтаў. Працаваў з футбалістамі мінскага "Дынама", у тым ліку ў іх "залатым" сезоне 1982 года.
Быў рэжысёрам многіх спартыўна-тэатралізаваных свят у Мінску, Маскве, Казані і Улан-Батары (Манголія). "Да апошняга дня выкладаў на кафедры гімнастыкі БДУФК", — адзначаецца ў некралогу.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 16 красавіка 2018
Мінск, 16 красавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/171/43162
Текущая дата: 15.11.2024