Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія дамовіліся аб бязвізе для іншаземцаў на час ЧС па футболе і II Еўрапейскіх гульняў



Беларусь і Расія падпісалі сёння міжурадавае пагадненне аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы.

Цырымонія падпісання дакумента адбылася ў беларускім знешнепалітычным ведамстве. Подпісы пад пагадненнем паставілі міністры замежных спраў Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў.

У адпаведнасці з дакументам на час правядзення ў Расіі чэмпіянату свету па футболе для замежных балельшчыкаў будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым на тэрыторыі Беларусі з 4 чэрвеня па 25 ліпеня.

Расійскі бок у сваю чаргу прадаставіць у 2019 годзе права бязвізавага праезду і знаходжання на сваёй тэрыторыі замежным балельшчыкам, якія будуць накіроўвацца ў Мінск на II Еўрапейскія гульні.

29 мая 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/171/43650
Текущая дата: 25.12.2024