Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі на сваёй старонцы ў "Твітэры".
Беларусы, якія знаходзяцца на Шры-Ланцы, у экстраннай сітуацыі могуць звяртацца ў беларускае пасольства ў Індыі.
Як інфармуе беларускае знешнепалітычнае ведамства, 6 сакавіка ўрадам Шры-Ланкі ўведзены 10-дзённы рэжым надзвычайнага становішча.
Звязацца з беларускім пасольствам у экстраннай сітуацыі можна па тэлефоне 91-11-40529336.
Згодна з паведамленнямі СМІ, улады Шры-Ланкі ўвялі рэжым надзвычайнага становішча пасля некалькіх дзён сутыкненняў паміж суполкамі будыстаў і мусульманаў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 6 сакавіка 2018
Мінск, 6 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/175/42723
Текущая дата: 15.11.2024