Аб гэтым заявіў 16 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
"Гэтыя людзі з абмежаванымі здольнасцямі, магчымасцямі робяць цуды", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што даўно знаёмы з беларускімі паралімпійцамі, з некаторымі з іх ён сустракаўся не раз.
"Яны, даказваючы, што такія ж, як і мы, здзяйсняюць гэтыя подзвігі. Гэта подзвігі", - падкрэсліў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што, з`яўляючыся прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта, да гэтай Паралімпіяды ў Пхёнчхане з некаторым шкадаваннем успрымаў спаборніцтвы, думаючы, што не трэба гэтым людзям, улічваючы іх фізічны стан, ісці на такія подзвігі.
"Я вельмі шмат гляджу трансляцый з Паралімпіяды, калі ёсць магчымасць, не - у запісе гляджу. Я проста ўлюбіўся ў гэтых людзей. Гэта ж мужныя людзі! Як яны змагаюцца! Калі б нашы спартсмены "без абмежаванняў" так выступалі, у нас бы па 30-40 медалёў было".
Прэзідэнт заявіў, што быў уражаны напружанай барацьбой на Паралімпіядзе ў Рэспубліцы Карэя і задаволены выступленнем беларусаў.
"Скажаш ім дзякуй - яны ў два разы лепш выступаюць. Вось такія яны людзі. Я проста шчаслівы, што мне ўдалося нарэшце акунуцца ў спаборніцкі рэжым гэтых людзей і сапраўды ацаніць іх па заслугах. Яны проста малайцы! Шчыра кажучы, я чакаю, калі яны вернуцца ў краіну, каб ім падзякаваць, адпаведна ўзнагародзіць і заплаціць за іх неймаверную працу. Яны не проста героі - дзесяць медалёў! Гэта незвычайныя людзі", - перакананы кіраўнік дзяржавы.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, такой вытрымкі і мужнасці, як у паралімпійцаў, не хапае ўсім беларускім атлетам.
"Яны не скардзяцца, што ім за трыццаць або пад сорак. Яны бяруць вінтоўку і страляюць, бяруць палкі ў рукі і выйграюць. Малайцы! Цудоўная каманда, якая проста нечакана для мяне так выдатна выступае", - рэзюмаваў Прэзідэнт.
16 сакавіка 2018, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/176/42849
Текущая дата: 26.12.2024