Белорусский портал в Казахстане

Вікторыя Азаранка выйшла ў 3-і раўнд турніру ў Маямі



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў 3-і раўнд турніру катэгорыі "Прэм`ер" у амерыканскім Маямі.

У матчы другога круга Вікторыя, якая займае 186-е месца ў сусветным рэйтынгу, узяла верх над 15-й ракеткай свету амерыканкай Мэдзісан Кіз.

Першую партыю беларуска выйграла на тай-брэйку - 7:6 (7:5), а ў другой пры ліку 2:0 на карысць Азаранка саперніца не змагла прадоўжыць гульню і знялася з турніру.

Аляксандра Сасновіч, у якой 46-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу, уступіла ў другім раўндзе 25-й ракетцы планеты расіянцы Настассі Паўлючэнкавай - 2:6, 6:3, 2:6.

Сёння Арыне Сабаленка (60) давядзецца процістаяць дзявятаму нумару сусветнага рэйтынгу чэшцы Петры Квітавай.

У першым раўндзе мужчынскага парнага разраду беларус Максім Мірны і амерыканец Раян Харысан сустрэнуцца з бразільска-брытанскім дуэтам Бруна Саарэс / Джэймі Марэй.

23 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/176/42909
Текущая дата: 26.12.2024