Першы працоўны дзень XII зімовых Паралімпійскіх гульняў у карэйскім Пхёнчхане прынёс беларускім спартсменам чатыры медалі ў біятлоне.
Срэбнымі прызёрамі ў спрынце на 7,5 км сталі Дзмітрый Лобан у гонцы для спартсменаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата (катэгорыя LW12) і Юрый Голуб у спаборніцтвах сярод атлетаў з парушэннем зроку (В3).
У жаночых спрынтарскіх гонках на 6 км на рахунку беларусак дзве бронзавыя ўзнагароды, якія заваявалі Святлана Сахоненка (В2) у саперніцтве спартсменак з парушэннем зроку і Лідзія Графеева (LW12).
Усяго 10 сакавіка разыграна 12 камплектаў узнагарод. У медальным заліку лідзіруюць ЗША (3 залатыя, 1 сярэбраны, 1 бронзавы), Францыя і каманда НПА ("нейтральныя паралімпійскія атлеты") (па 2, 1, 0). Беларусь (0, 2, 2) на 9-м месцы.
Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 10 сакавіка 2018
Мінск, 10 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/177/42786
Текущая дата: 26.12.2024