Белорусский портал в Казахстане

Беларускі баксёр Кірыл Рэліх стаў чэмпіёнам свету паводле версіі WBA



Беларускі баксёр Кірыл Рэліх раніцай 11 сакавіка па беларускім часе ў Сан-Антоніа (Тэхас, ЗША) перамог кубінца Рансеса Бартэлемі і заваяваў вакантны тытул чэмпіёна свету паводле версіі WBA ў першай паўсярэдняй вазе (да 63,5 кг).

Паводле вынікаў 12-раўндавага паядынку суддзі аднагалосна аддалі перамогу беларусу: 117-110, 118-109, 118-109.

"Як гэта — стаць чэмпіёнам свету з Беларусі?" — спыталі ў пераможцы адразу пасля бою. "Гэта была мая мара, мая мэта, да якой я ішоў 20 гадоў", — адказаў Рэліх.

Наступны паядынак баксёр з Баранавічаў плануе правесці з Мігелем (Майкі) Анхелем Гарсіям, чэмпіёнам свету паводле версіі Міжнароднай баксёрскай федэрацыі (IBF) у першай паўсярэдняй вазе.

Адзначым, што Рэліх — другі беларускі чэмпіён свету ў прафесійным боксе. Першым быў цяжкавагавік Сяргей Ляховіч, які ў 2006-м заваяваў тытул WBO.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 11 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/177/42792
Текущая дата: 26.12.2024