Белорусский портал в Казахстане

Матч беларусаў з палякамі адкрые Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў



6 лютага ў італьянскім горадзе Брэшыя распачаўся ХІІ Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. У спартыўным спаборніцтве прымаюць удзел 250 святароў з 16 краін Еўропы.

Беларуская каманда, якую прадстаўляюць святары Гродзенскай дыяэцэзіі, прыбыла ў Брэшыю напярэдадні.

Распачаўся чэмпіянат супольнай святой Імшой, падчас якой быў арганізаваны сінхронны пераклад.

Адкрые спаборніцтвы матч святароў з Беларусі супраць каманды святароў з Польшчы, пяцікратным чэмпіёнам гэтых спаборніцтваў. У гэты ж дзень беларусы згуляюць з камандамі Аўстрыі і Чэхіі.

Выступленні беларусаў на чэмпіянатах Еўропы:

2011 год, Польшча — 13-е месца
2012 год, Венгрыя — 8-е месца
2013 год, Славенія — 9-е месца
2014 год, Беларусь — 4-е месца
2015 год, Аўстрыя — 10-е месца
2016 год, Славакія — 6 месца
2017 год, Харватыя — 15 месца

Завершыцца чэмпіянат 8 лютага. Дагэтуль лепшым вынікам беларускіх святароў было 4-е месца ў 2014 годзе, калі чэмпіянат праходзіў у беларускай Лідзе.

Ілья Лапато
Catholic.by, 6 лютага 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/178/42430
Текущая дата: 15.11.2024