Белорусский портал в Казахстане

Кабякоў пра хакей: Мы павінны зрабіць такі чэмпіянат свету, каб да нас нідзе лепшага не было



"Мы з нецярпеннем чакаем 2021 год, калі сумесна будзем праводзіць чэмпіянат свету па хакеі", — заявіў прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў 7-га лютага ў Мінску на сустрэчы з латвійскім калегам Марысам Кучынскісам.

"Вельмі рады таму, што наша сумесная заяўка перамагла, мы зараз самым сур`ёзным чынам рыхтуемся да гэтага мерапрыемства, — прыводзіць словы Кабякова прэс-служба ўрада. — Вопыт у нашых краін ёсць: і ў Беларусі, і ў Латвіі ўжо праводзіўся чэмпіянат свету па хакеі, і зараз мы павінны зрабіць такі чэмпіянат свету, каб да нас нідзе лепшага не было".

Кучынскіс выказаў надзею, што ў фінале спаборніцтваў у Мінску згуляюць зборныя Латвіі і Беларусі. "Вельмі добрае пажаданне", — адрэагаваў Кабякоў.

Абедзве каманды ні разу не гулялі ў фінале хакейнага ЧМ.

БелаПАН
Мінск, 8 лютага 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/178/42474
Текущая дата: 15.11.2024