Максім Мірны (39-е месца ў парным рэйтынгу АТП) і Філіп Освальд (53) выйгралі тэнісны турнір у Нью-Ёрку з прызавым фондам 748.450 долараў ЗША.
18 лютага ў вырашальным матчы "пасеяны" пад другім нумарам беларуска-аўстрыйскі дуэт за 1 гадзіну 29 хвілін перамог Уэслі Кулхафа з Галандыі (57) і Арцёма Сітака з Новай Зеландыі (59) — 6:4, 4:6, 10:6 (тай-брэйк).
На шляху да фіналу Мірны і Освальд узялі верх над індыйцамі Леандэрам Паесам (47) і Раджой Пуравам (60) — 6:3, 6:4, Бенам Маклахленам з Японіі (34) і Уга Ні з Францыі (62), а таксама над амерыканцамі Раянам Харысанам (44) і Стывам Джонсанам (49) — 4:6, 6:4, 10:7 (тай-брэйк).
Для Мірнага гэта быў 100-ты фінал за час выступлення на турнірах АТП, у тым ліку 96-ты — у парным разрадзе. Цяперашні тытул стаў 52-м у кар`еры (51-м — у парным разрадзе). У адзіночным разрадзе спартсмен не выступае амаль 10 гадоў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 18 лютага 2018
Мінск, 18 лютага 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/179/42592
Текущая дата: 27.12.2024