Белорусский портал в Казахстане

Аляксандра Сасновіч упершыню ў кар`еры паднялася на 53-е месца ў рэйтынгу ВТА



23-гадовая беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч 8 студзеня паднялася адразу на 35 месцаў у рэйтынгу ВТА і займае рэкорднае 53-е месца. Раней яе найвышэйшым дасягненнем быў 87-мы радок.

На мінулым тыдні спартсменка дайшла да фіналу турніру серыі "Прэм`ер" у Брысбене (Аўстралія) з прызавым фондам 894.700 долараў ЗША і стала першай у гісторыі гэтых спаборніцтваў, хто дамогся такога поспеху, стартаваўшы ў кваліфікацыі. У вырашальным матчы Сасновіч прайграла ўкраінцы Эліне Світолінай (6-е месца; з 8 студзеня — 4-е) — 2:6, 1:6.

Сасновіч стала першай ракеткай Беларусі, апярэдзіўшы Арыну Сабаленку, якая займае 69-е месца. Сабаленка паднялася на чатыры радкі, і цяперашні рэйтынг для яе таксама з`яўляецца рэкордным.

Вера Лапко знаходзіцца на 135-м месцы (-1), Вікторыя Азаранка — на 210-м (-1).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 8 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/184/42046
Текущая дата: 28.12.2024