Белорусский портал в Казахстане

Беларусы зрабілі аналаг папулярнай Pokеmon Go



Мінская студыя распрацоўшчыкаў кампутарных гульняў выпусціла гульню, якая шмат у чым падобная да японскага хіта.

Мінская студыя MintFrogs выпусціла гульню League Of Arosaurs.

Мабільнае прыкладанне ужо даступна ў App Store для аматараў з Беларусі.

Гульня выкарыстоўвае тэхналогію дапоўненай рэальнасці. З дапамогай камеры прыкладанне памяшчае аразаўраў — монстраў персанажаў гульні ў рэальныя інтэр`еры.

Монстры могуць ваяваць паміж сабой, выкарыстоўваючы карты навыкаў. Карты прапануецца збіраць, перамяшчаючыся па рэальных лакацыях ў рэжыме дапоўненай рэальнасці.

Мінск, 9 студзеня 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/186/38425
Текущая дата: 02.06.2024