Вынікі года падвяла Беларуская тэнісная федэрацыя: названы лепшыя спартсмены і трэнеры ў дзесяці намінацыях.
Лепшай тэнісісткай года па версіі Беларускай тэніснай федэрацыі прызнана Арына Сабаленка, а лепшым тэнісістам — Ягор Герасімаў, Эдуард Дуброў названы капітанам года.
У ліку лаўрэатаў сезона чакана апынуліся ўдзельнікі фіналу Кубку Федэрацыі: Вера Лапко перамагла ў намінацыі "Прарыў года", Аляксандра Сасновіч — "Характар", а яе настаўнік Ігар Светлакоў стаў "Трэнерам года". Ну і, вядома, жаночай зборнай у поўным складзе дасталіся лаўры лепшай каманды.
Лепшым гульцом парнага разраду сярод мужчын прызналі Андрэя Васілеўскага, а лепшым трэнерам-настаўнікам — Уладзіміра Ваўчкова.
У намінацыі "Алімпійскія надзеі" апынуліся імёны адразу 9 юных гульцоў: Юлія Гатоўка, Яна Каладынска, Алена Фалей, Ганна Кубарава, Комар Анастасія, Вікторыя Канапацкая, Аляксандр Згіроўскі, Аляксандр Калінін, Мікалай Банькоў.
Мінск, 19 снежня 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/186/41683
Текущая дата: 28.12.2024