Белорусский портал в Казахстане

Жаночая зборная Беларусі па гандболе пачала кваліфікацыю ЧС-2017 з упэўненай перамогі



Матч адбыўся вечарам 2 снежня і завяршыўся на карысць гаспадынь 37:23 (17:10).

Жаночая зборная Беларусі па гандболе стартавала ў кваліфікацыі чэмпіянату свету 2017 года, якая праходзіць у Мінску, з упэўненай перамогі над камандай Турцыі. 

Самымі выніковымі ў складзе беларусак сталі Карына Ёжыкава і Наталля Васілеўская, якія закінулі па пяць мячоў.

3 снежня беларускі сустрэнуцца са швейцаркамі, а 4 снежня завершаць дамашні кваліфікацыйны турнір гульнёй з камандай Косава.

У плэй-оф сусветнага першынства выйдуць дзве лепшыя каманды з чатырох. Вырашальныя сустрэчы за выхад у фінальную стадыю ЧС пройдуць у чэрвені.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 3 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/189/37858
Текущая дата: 02.06.2024