Чэмпіянат бягучага года праходзіў у амерыканскім Даласе ў межах турніру QuakeCon.
Студэнт трэцяга курсу Беларускага дзяржаўнага універсітэта выйграў міжнародны турнір Quake Champions, паведамілі ў прэс-службе універсітэта.
Чэмпіянат бягучага года праходзіў у амерыканскім Даласе ў межах турніру QuakeCon.
"Трэцякурснік эканамічнага факультэта БДУ Мікіта Марчынскі стаў двухразовым чэмпіёнам свету па Quake Champions", — сказалі ў ВНУ.
Марчынскі перамог у двух этапах — камандным і адзіночным. У фінале адзіночнага ён быў мацней за галандскага кіберспартсмена.
Студэнт, які выкарыстоўвае ў гульні нік Clawz, за першае месца ў чэмпіянаце атрымаў прыз у памеры 100 тысяч долараў ЗША. Зараз ён займаецца падрыхтоўкай да турніру Dreamhack, правядзенне якога запланавана ў Швецыі на 1-4 снежня.
Quake — кампутарны шутэр ад першай асобы, распрацаваны кампаніяй id Software і выдадзены ў 1996 годзе. Quake з`яўляецца родапачынальнікам адной з самых паспяховых гульнявых серый.
Мінск, 8 верасня 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/189/40717
Текущая дата: 15.11.2024