Белорусский портал в Казахстане

Беларускіх грамадзян сярод пацярпелых у ДТЗ у Антальі няма



Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным твітар-акаўнце пасольства Беларусі ў Турцыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, беларускіх грамадзян сярод пацярпелых у ДТЗ на трасе паміж гарадамі Анталья і Кемер няма.

"Паводле існуючай на гэты момант інфармацыі, грамадзян Беларусі сярод пацярпелых у ДТЗ на трасе паміж гарадамі Анталья і Кемер няма", - адзначылі ў пасольстве.

Як паведамлялася, у турэцкай Антальі 21 жніўня адбылося сур`ёзнае ДТЗ з удзелам турыстычнага аўтобуса: мікрааўтобус з замежнымі турыстамі перавярнуўся на выездзе з тунэля. Кіроўца заявіў, што не справіўся з кіраваннем з-за дажджу.

Паводле інфармацыі СМІ, у выніку аварыі загінулых няма, аднак каля 20 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені.

21 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/190/40468
Текущая дата: 15.11.2024