Больш за 200 гадоў на тэрыторыі польскага Падляшша існуе традыцыя з хросным ходам несці крыжы да гары Грабарка. Сёння Грабарка не толькі найбольшая святыня Польшчы, але і важны турыстычны аб’ект.
Больш за 200 гадоў на тэрыторыі польскага Падляшша існуе традыцыя з хросным ходам несці крыжы да гары Грабарка. Першыя згадкі пра гару датуюцца 1710 годам, хоць колькі год таму археолагамі з Варшавы былі знойдзены гліняныя таблічкі на грэцкай мове XIII стагоддзя. Выказваліся меркаванні, што тады на гэтай гары перахоўвалі ад татарскіх набегаў мясцовыя праваслаўныя святыні.
Згодна з легендай, калісьці ў гэтай мясцовасці быў вялікі мор і людзі гінулі цэлымі сем`ямі. Адзіным выратаваннем для іх і была гэта святая гара і крынічка, што працякае ў яе падножжы. Людзі пілі тую ваду і жылі-маліліся на вяршыне гары — так і выратаваліся.
Іншая легенда распавядае, што пад час таго ж мору адзін мужчына, сям`я якога ўжо была пры смерці, пайшоў з крыжом на гару памаліцца Богу, такім чынам і выратаваўся і выратаваў сваю сям`ю. Ужо праз колькі дзён на гару прыйшло з крыжамі колькі тысяч людзей і пачалі маліць Бога, каб дараваў ім жыццё. Кажуць, што маліліся да таго часу, пакуль не ўбачылі ў небе крыж. У хуткім часе хвароба адступіла, але традыцыя крыжовага хода да гары жыве і па сённяшні дзень.
Першапачаткова Грабарка была ўніяцкай святыняй, і мясцовая царква была філіяй уніяцкай парафіі з Семятычаў. Вядома, што ў 1717 годзе біскуп Леў Кішка даў дазвол на набажэнствы ў тутэйшай капліцы. Па ліквідацыі ўніяцтва расійскімі ўладамі царкву замянілі на іншую праваслаўную драўляную царкву з вёскі Мельнікі. У 1980-х гадах традыцыю з крыжовым ходам адрадзілі чальцы мясцовага моладзевага праваслаўнага брацтва. Спачатку без дазволу і таемна туды хадзілі, зараз на свята Грабаркі паломнікаў збіраецца да 100 тысяч.
Будынак Прэабражэнскай царквы быў падпалены зламыснiкамi ў 1990 і праз колькі часу наноў адбудованы.
Sputnik, 25 ліпеня 2017
Sputnik, 25 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/192/40182
Текущая дата: 15.11.2024