Беларуска справілася з 16-й ракеткай свету крыху больш чым за паўтары гадзіны, не страціўшы за ўвесь матч ні адной сваёй падачы.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (683-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў 1/16 фіналу Уімблдонскага турніру ў Лондане.
Матч 1/32 фіналу Уімблдона паміж экс-першай ракеткай свету і расійскай тэнесісткай Аленай Веснінай (16) адбыўся ў сераду, 5 ліпеня. Паядынак завяршыўся з лікам 6:3, 6:3. Суперніцы правялі на корце гадзіну 38 хвілін.
У наступным крузе 27-гадовая Азаранка згуляе з прадстаўніцай Вялікабрытаніі Хітры Уотсан, якая апынулася мацней латвійскай тэнісісткі Настассі Севаставай (18) — 6:0, 6:4.
Нагадаем, у ліпені мінулага года беларуска ўзяла паўзу ў кар`еры ў сувязі з цяжарнасцю, яна нарадзіла ў снежні 2016 года ў Лос-Анджэлесе. Яе вяртанне на корт адбылося ў чэрвені на турніры ў іспанскай Мальёрцы, дзе яна выбыла з барацьбы ў 1/8.
Мінск, 5 ліпеня 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/194/39877
Текущая дата: 15.11.2024