Белорусский портал в Казахстане

Аўтамабілі МАЗ прызнаны аднымі з самых стыльных на "Дакары-2017"



Аб гэтым расказаў кіраўнік каманды Сяргей Вязовіч.

Аўтамабілі каманды "МАЗ-СПОРТаўта", на думку ўдзельнікаў і прадстаўнікоў масмедыя, былі аднымі з самых стыльных на "Дакары". 

"Да МАЗаў у час гонкі ў Паўднёвай Амерыцы была павышаная цікавасць канкурэнтаў і прадстаўнікоў масмедыя. Нашы аўтамабілі ледзь не кожны дзень былі ў тэлевізійных навінах, фота грузавікоў з`яўляліся ў сацсетках. На стаянках у час адпачынку прыходзілі механікі з іншых каманд паглядзець, як у нас зроблены той ці іншы элемент. Атрымалі шмат станоўчых ацэнак. Гэта прыемна, але і насцярожвае: сапернікі стараюцца ўжо і ў нас пераняць нешта асаблівае", - расказаў Сяргей Вязовіч.

Папулярнасць каманды расце і ў Беларусі. Паводле слоў Сяргея Вязовіча, на Мінскі аўтамабільны завод прыходзяць пісьмы, у якіх вопытныя вадзіцелі выказваюць жаданне паспрабаваць свае сілы.

"Нам вельмі падабаецца такая ўвага, за нас сапраўды перажываюць і на заводзе, які мы не можам падвесці, і ў краіне ў цэлым. Аднак многія нашы калегі павінны разумець, што вадзіцельскага стажу 20 гадоў, каб прымаць удзел у складаных гонках, недастаткова.

Неабходна школа. Напрыклад, мы вельмі задаволены тым, як праехаў дэбютны для сябе "Дакар" наш трэці пілот Аляксей Вішнеўскі. Ён малады, але ўжо з`яўляецца трохразовым чэмпіёнам па дрыфце, шматразовым пераможцам розных спаборніцтваў на картынгу", - падкрэсліў кіраўнік каманды.

Як паведамлялася, экіпаж Аляксандра Васілеўскага заняў у агульным заліку "Дакара-2017" шостае месца, МАЗ Сяргея Вязовича завяршыў гонку на 13-й пазіцыі, а Аляксей Вішнеўскі стаў 21-м.

Каманда Мінскага аўтазавода ўдзельнічала ў прэстыжным ралі-рэйдзе шосты раз. Гонка прайшла па тэрыторыях адразу - трох Краін, Аргенціны і Балівіі Парагвая. Працягласць маршруту склала каля 9 тыс. км. У класе грузавікоў у ралі прынялі ўдзел 50 экіпажаў, а да фінішу даехалі 42 машыны.

Звязда, 23 студзеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/198/38514
Текущая дата: 15.11.2024